Перайсці да зместу

Галакучнік Роберта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галакучнік Роберта
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnocarpium robertianum (Hoffm.) Newm., 1851

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17581
NCBI  983334
EOL  597247
IPNI  17112130-1
TPL  tro-26602286

Галаку́чнік Ро́берта[1] (Gymnocarpium robertianum) — від папарацей з роду Галакучнік (Gymnocarpium) сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна вышынёй 30—50 см з паўзучым карэнішчам матава-карычневага колеру. Лісце прамастойнае, на тонкіх доўгіх чаранках, двойчыперыстараздзельнае, цвёрдае, знізу пакрытае жалезістымі валаскамі. Канцавыя долі лісця буйнейшыя за бакавыя. Кучкі спарангій знаходзяцца каля краю долей ліста трэцяга парадку і потым зліваюцца паміж сабой. Размнажаюцца спорамі і вегетатыўна.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Галарктычны горна-лясны від, распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Усходняй Сібіры, Паўночнай Амерыцы, на Каўказе[2].

Зноскі